Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 27 человек

Лета, канiкулы... i руская мова. Интервью Г. Рулевой и Е.К. Моисеевой "Настаунiцкай газеце" (18.06.2015)

Дата: 30 июня 2015 в 13:59, Обновлено 30 июля 2015 в 14:19
1 137 просмотров

Віцяблянка Галіна Рулёва ўвайшла ў пяцёрку абсалютных пераможцаў ХII Міжнароднай алімпіяды па рускай мове навучэнцаў школ з рускай мовай навучання дзяржаў — удзельніц СНД і краін Балтыі, Грузіі і Паўднёвай Асеціі.
В данной новости читайте полное интервью победителей!

<header class="entry-header" style="margin: 0px; padding: 0px; border: 0px; vertical-align: baseline;">

<font size="2">Лета, канікулы… і руская мова</font>

</header>

Віцяблянка Галіна Рулёва ўвайшла ў пяцёрку абсалютных пераможцаў ХII Міжнароднай алімпіяды па рускай мове навучэнцаў школ з рускай мовай навучання дзяржаў — удзельніц СНД і краін Балтыі, Грузіі і Паўднёвай Асеціі.

 

За час свайго існавання алімпіяда, якую праводзяць Рассупрацоўніцтва і Дзяржаўны інстытут рускай мовы імя А.С.Пушкіна, аб’яднала больш за паўтары тысячы юных аматараў рускай мовы — пераможцаў нацыянальных прадметных алімпіяд, конкурсаў і віктарын з краін блізкага замежжа. Сёлета ў барацьбу за перамогу і традыцыйны галоўны прыз — права паступлення ў любую ВНУ Расіі за кошт федэральнага бюджэту — уступілі ўдзельнікі 15 каманд з Абхазіі, Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Казахстана, Кіргізіі, Латвіі, Малдовы, Паўднёвай Асеціі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана, Украіны і Эстоніі. У складзе беларускай каманды было 10 навучэнцаў — па адным прадстаўніку ад кожнай вобласці і чацвёра мінчан. Старшакласнікі пісалі сачыненне, здавалі вусныя экзамены па рускай мове і краіназнаўстве, дэманстравалі свае веды і здольнасці ў конкурсах. Па выніках алімпіяды віцяблянка Галіна Рулёва прызнана абсалютнай пераможцай.
<font color="#333333"></font>
 
На рахунку беларусаў таксама дыплом I ступені (Настасся Карасташова, Мінск), дыплом II ступені ў конкурсе дэкламацыі “Пушкін — наша ўсё” (Юлія Емельяновіч, Баранавічы), дыплом III ступені ў конкурсе “Юны прамоўца” (Арсеній Сіўцоў, Мінск), дыпломы “За артыстызм пераўвасаблення” (Юлія Анішчык, Гродна), “За глыбокія веды ў рускай гісторыі” (Вікторыя Сцепанюк, Клімавічы) і “За фундаментальнасць і логіку разважання на экзамене па рускай мове” (Ганна Перзашкевіч, Мінск).
— Здольнасці, талент навучэнца — перадумова яго перамогі, але для сапраўднага поспеху гэтага недастаткова, трэба многа працаваць. У дачыненні да такіх прадметаў, як мова і літаратура, найперш многа чытаць, практыкавацца. Безумоўна, перамога — гэта камандны поспех, вынік сумеснай работы навучэнца і яго бацькоў, кіраўніцтва ўстановы адукацыі, педагогаў, — упэўнена настаўнік рускай мовы і літаратуры вышэйшай катэгорыі гімназіі № 2 Віцебска Алена Майсеева, у класе якой займаецца абсалютная пераможца алімпіяды. — Гаворачы пра сваіх калег, я невыпадкова ўжываю форму множнага ліку: талент нярэдка праяўляецца па некалькіх напрамках, і вельмі важна дапамагчы яму паўнавартасна раскрыцца, а гэта немагчыма ў рамках аднаго прадмета.
Прыклад Галіны Рулёвай у гэтым выпадку можна лічыць паказальным. Ужо ў 8 класе дзяўчынка атрымала дыплом ІІ ступені Рэспубліканскай алімпіяды па рускай мове за 9 клас, праз год упэўнена выйшла ў пераможцы, прычым паказала другі вынік у рэспубліцы, сёлета — зноў дыплом ІІ ступені. Мінулай восенню віцяблянка ўдзельнічала ў алімпіядзе навучэнцаў Саюзнай дзяржавы “Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная еднасць” і прывезла дадому дыплом ІІІ ступені, а крыху раней, у чэрвені, была перамога ў ХІІІ Міжнароднай алімпіядзе па рускай мове, якую праводзяць Міжнародная асацыяцыя выкладчыкаў рускай мовы і літаратуры і Дзяржаўны інстытут рускай мовы імя А.С.Пушкіна пры падтрымцы Міністэрства адукацыі і навукі Расійскай Федэрацыі. Філалагічныя здольнасці Галіна з зайздросным пастаянствам дэманструе ў конкурсных спаборніцтвах не толькі па рускай, але і па замежнай мове. Напрыклад, зусім нядаўна яна вярнулася з паездкі ў ЗША, дзе была па праграме маладзёжнага лідарства the Youth Leadership Program. Сярод захапленняў нашай гераіні ― сцэна і інтэлектуальныя гульні: яна займаецца ва ўзорным дзіцяча-юнацкім тэатры “Мара” і выступае за каманду “Хорніндальсватнэт”, якая ў гэтым годзе заняла ІІ месца ў “Сваёй гульні” па выніках Рэспубліканскага чэмпіянату па інтэлектуальных гульнях.
— Мне пашанцавала вучыцца ў адной з найлепшых у вобласці гімназій пад кіраўніцтвам выдатных педагогаў, — прызнаецца Галіна Рулёва. — Наступны год будзе звышадказны: наперадзе чакаюць выпускныя экзамены і выбар будучай прафесіі — магчыма, гэта будзе журналістыка. А пакуль у планах на канікулы — заняткі ў летняй школе-2015, якую праводзіць Нацыянальны даследчы ўніверсітэт “Вышэйшая школа эканомікі” (Расія), адукацыйная паездка ў Казань, адпачынак у вёсцы з кнігамі і, канечне ж, заняткі па рускай мове.

 

 

Таццяна БОНДАРАВА.
Фота аўтара.

 

<footer class="entry-footer" style="margin: 10px 0px; padding: 0px; border: 0px; vertical-align: baseline; overflow: hidden;"> </footer>
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.